Ніва № 22 (3029), 01 чэрвеня 2014 г.

Мой незабыўны сябра Міхась Шаховіч

Янка ЦЕЛУШЭЦКІ

Міхась Шаховіч (1953-2000) нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Сакі каля Бельска-Падляшскага. Лёс нас звёў, калі Міхась пачаў працаваць у „Ніве”. Галоўны рэдактар „Нівы” даў мне задачу прывучыць малодшага калегу да прафесіі журналіста. І з таго часу пачалося нашае знаёмства. Пачалі мы разам ездзіць у камандзіроўкі. Запомнілася мне нашая першая паездка ў Бельск-Падляшскі. Міхась тады кватараваўся ў сваякоў у Бельску і адтуль даязджаў на працу ў Беласток. Ён тады быў яшчэ студэнтам кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і перайшоў на завочнае аддзяленне.

Міхась на галаве насіў доўгія валасы. У сямідзесятыя гады мінулага стагоддзя на такую прычоску не ўсе аднолькава глядзелі. Мой калега расказаў такое здарэнне з ім у Бельску-Падляшскім. Аднойчы ў спякотны дзень ён пасля поўдня прыехаў поездам з Беластока і, ідучы на кватэру, заскочыў у бар на куфаль піва. Сеў пры століку ў куточку і паблізу дзвярэй. Неўзабаве ў бары падвыпіўшыя маладзёны пачалі біцца. Афіцыянтка пазваніла на міліцыю.

Праваахоўнікі хутка з’явіліся і, убачыўшы Міхася з такой буйнай чупрынай, яго як аднаго з першых павялі пад канвоем у сваю аўтамашыну. На міліцэйскім пастарунку пасялілі ў камеру для злачынцаў і хуліганаў. Прайшло пару гадзін і па адным пачалі выклікаць з падвала на допыт. Міхась быў цвярозы і не ўдзельнічаў у бойцы. Калі сказаў, дзе працуе і паказаў журналісцкае пасведчаннне, следчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF