Ніва № 22 (3029), 01 чэрвеня 2014 г.

На ростанях лугоў

Сяргей ЧЫГРЫН

У Беластоку выйшла з друку прыгожая кніжка Багдана Дудко „Даліна з пад Нарвы і Свіслачы” (2014). У ёй змешчаны вершы і фотаздымкі аўтара ды Дагмары Віданаў, Міхала Косця і Віктара Волкава. Вершы Багдана Дудко апублікаваны на польскай і беларускай мовах. На беларускую мову паэтычныя радкі пераклала Міра Лукша.

Чытаю вершы, чытаю і па-беларуску, і па-польску. Адчуваецца, што паэтычныя радкі вельмі добра дапаўняюць здымкі: яны то тужлівыя, то настальгічныя, то спакойныя, то шчымлівыя. Мне здаецца, што над гэтымі вершамі і здымкамі працавалі актыўна два аўтары: і Багдан, і Міра. Але спадар Дудко няхай не крыўдуе, калі скажу, што беларускі пераклад вершаў вельмі ўзмацніў і ўпрыгожыў само выданне, асабліва, калі вершы чытае беларус не толькі з Беласточчыны, але і з Беларусі. Усё ж, гэта кніжка пра нас, пра беларусаў, пра Бацькаўшчыну, пра зямлю родную, пра яе гісторыю. Вядома ж, аўтар насамрэч добры мастак і ў паэзіі, і ў фотасправе. І ён здолеў у сваёй „Даліне...” сказаць настолькі шмат, чаго не здолеў бы нехта распавесці ў цэлай аповесці.

Багдан Дудко сумуе па радзіме, маленькай радзіме „якой няма”, але якая „кожнага чужога частуе лустай хлеба, глытком халоднае вады з калодзежа з жоравам...”. Чаму з калодзежа, Міра? Ёсць прыгожае слова студня.

Даўно я не чытаў вершаў пра беларускіх партызанаў. А ў зборніку Багдана Дудко натрапіў на верш „Магіла партызанаў”. Ён пачынаецца так: „Бярозы і сосны — сёстры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF