Ніва № 22 (3029), 01 чэрвеня 2014 г.

Ткалля Зіна

Міра ЛУКША

— Я з Ірэнаю Ігнацюковай лоні і пазалоні ткала дываны, — расказвае бадзёрым голасам Зіна Рубчэўская (1949 г. нар.). Мы ў яе мураваным высокім доме зараз за канцом Старога Ляўкова. Былі ў мінулым годзе ў Рубчэўскіх, дагавораныя, але ў той час Зіна паехала ў бальніцу да цяжка хворага мужа, Жорыка. Памёр ён, небарака. Перажылося ёй шмат. І рабіць трэба, займацца жывым жыццём... — Мама яшчэ калісь напрала, дык яшчэ троху было тае воўны, але замала. Яшчэ тады Жорык жыў. Воўну я мела, памыла, пачасала... Было дзесяць кудзеляў. І вось ужо тую кудзелю кончылі. І зноў прыбіраемся трохі паткаць....

— У Ірэны была яшчэ мацерына кудзеля, старыя моткі...

— Ірэна аб’яўлялася, там і сям, што патрабуе воўны. Цяпер ёй такой харошай прывезлі. Строшчанай — у дзве ніткі. Разам з Ірэнай мы ткалі, у дзве, бо перабораў адзін не зробіш. Адзін перабірае — а там жыўцэ трэба закладаць, дошку ставіць... У чатыры калі тчэцца, можна самому ткаць, па панажах туды-сюды, і ходзіш. Бо я калісь, калі была яшчэ ў хаце... Паходжу са Старога Двара, Косціка Рыгаровіча дачка; маіх бацькоў адтуль выселілі, няма там хаты, нічога... Там застаўся такі садочак, там мы ў долі жылі.... Як пусцілі ваду, то, на жаль, мусілі выбірацца бацькі... Іван Рыгаровіч не выбіраўся доўга. Але памёр. І майму тату было 94 гады пры смерці — таксама харошы век! А каб яшчэ не прычапіўся да яго рак, то яшчэ былі б пажылі б, бо яшчэ байкі адчувалі сябе. Як мама мая Ганна памерла, я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF