Ніва № 22 (3029), 01 чэрвеня 2014 г.

ІІ Пікнік з беларусам

Аляксей МАРОЗ

У час «ІІ Пікніка з беларусам», які 16 мая ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы наладзіла Аб’яднанне «Нашая школа», што дзейнічае пры белліцэі, можна было пазаймацца з глінай, купіць сувеніры выкананыя мастакамі з Гродна, з’есці каўбаску і перш за ўсё паслухаць беларускія песні і інструментальную музыку, паглядзець беларускія народныя танцы і сцэнкі на беларускай мове ў выкананні дзетак і моладзі з Мінска і Гайнаўкі. Доўгі канцэрт даў славуты мінскі фальклорны ансамбль «Дударыкі», які дзень раней выступіў у бельскай «тройцы». У абедзвюх школах атрымаў вялікае прызнанне публікі, захопленай майстэрствам вучняў мінскай гімназіі.

У падрыхтоўку арганізаванага аб’яднаннем «Нашая школа» пікніка актыўна ўключыліся настаўнікі і вучні Гайнаўскага белліцэя. У мінулым годзе мерапрыемства было ладжанае на прыродзе, побач школьнага будынка. Сёлета з за дажджлівага надвор’я пікнік быў пераведзены ў актавую залу, хаця каўбаскі смажыліся і спажываліся на свежым паветры. Аднак гайнавяне, якім дождж не страшны, на машынах або пад парасонамі мнагалюдна прыбылі на пікнік. Сабралася нашмат больш людзей, чым у мінулым годзе. Мерапрыемства ўдастоілі бурмістр Гайнаўкі Ежы Сірак, гайнаўскі стараста Уладзімір Пятрочук і дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Варшаве Эдуард Швайко, які сарганізаваў канцэрты калектыву «Дударыкі» на Беласточчыне. Прыбылі таксама дырэктар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF