Ніва № 22 (3029), 01 чэрвеня 2014 г.

Партнёрскі форум (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Чатыры дні пасля заканчэння Форуму гарадоў-пабрацімаў Польшча-Беларусь у Беластоку (мы пісалі пра гэта тыдзень таму), прэзідэнт падляшскай сталіцы Тадэвуш Трускаляскі ў размове з «Нівай» падвёў вынікі мерапрыемства:

— Гэта была вельмі важная падзея, улічваючы, што мы чакалі яе на працягу не менш дванаццаці гадоў. Для Беластока адносіны з нашым усходнім суседам, перш за ўсё важныя з пункту гледжання маркетынгу. Эфекты форуму ў першую чаргу гэта абмен вопытам у асноўным з пункту гледжання грамадскага транспарту і кіравання камунальнай уласнасцю. Мы таксама атрымалі прома-эфект. Абмен вопытам, я спадзяюся, прынясе наступствы ў будучыні, таму што і нашы, і беларускія працэдуры не дазваляюць на неадкладныя дзеянні. Як горад, мы хацелі б звярнуцца да еўрасаюзнай праграмы Польшча-Беларусь-Украіна ў найбліжэйшай фінансавай перспектыве, каб і такім чынам падтрымліваць сувязі з Беларуссю.

Удзельнікі форуму абмяняліся вопытам у чатырох тэматычных галінах: роля мясцовых самаўрадаў і ўстаноў культуры ў арганізацыі культурнага і сацыяльнага развіцця гарадоў, рашэнні ў вобласці летняга і зімовага ўтрымання гарадоў, стандартаў абслугоўвання пасажыраў у грамадскім транспарце і аказанне публічных паслуг.

Андрэй Скепка, намеснік старасты Гайнаўскага павета:

— Мы сталі рэальным партнёрам для беларускага боку, калі быў створаны Еўрарэгіён «Белавежская пушча». Менавіта ён натхніў на пошукі гарадоў да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF