Ніва № 22 (3029), 01 чэрвеня 2014 г.

Беларуская мова падчас матуральных экзаменаў

Аляксей МАРОЗ

Матуральныя экзамены па беларускай мове адбываюцца ў нашых ліцэях па такіх самых правілах, як па польскай мове, паколькі навучанне беларускай мове на Беласточчыне адбываецца па прынцыпах роднай мовы. Сёлета белліцэісты прыступілі да пісьмовага экзамену па беларускай мове ажно 23 мая, але намнога раней пачалі выступаць перад экзаменацыйнымі камісіямі з падрыхтаванымі загадзя па-беларуску прэзентацыямі. У наступным школьным годзе нашыя ліцэісты не будуць ужо рыхтаваць прэзентацый па польскай і беларускай мовах, але будуць здаваць па гэтых прадметах вусныя матуральныя экзамены.

Калі я наведаў Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, выпускнікі ІІІ «ц» класа прыйшлі выступаць перад камісіяй з прэзентацыямі і былі добрай думкі аб сваіх выступленнях. Выходзячы, супакойвалі сваіх сяброў, каб тыя залішне не турбаваліся.

— Я падрыхтавала прэзентацыю аб творчасці Максіма Багдановіча. Буду, між іншым, гаварыць пра стаўленне паэта да Радзімы і сэнсу жыцця, — заявіла Уля Цімашук.

Яе сяброўка Марлена Сідарук падрыхтавала прэзентацыю аб святой Еўфрасініі Полацкай, беларускай асветніцы. Аляксандра Карнілюк расказвала пра абраднасць і вераванні ў вёсцы Галады, звяртаючы асаблівую ўвагу на тыя абрады, якія можна яшчэ наглядаць у гэтым сяле падчас святкавання Вялікадня ці Тройцы.

— Я падрыхтавалася расказваць пра каханне ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF