Ніва № 22 (3029), 01 чэрвеня 2014 г.

Нявыбары

Міраслаў ГРЫКА

Да нядзельных выбараў мае суседзі падышлі з энтузіязмам. Я маю на ўвазе выбары ў Еўрапейскі парламент, паколькі тымі ва Украіне, безумоўна важнейшымі для Польшчы, наўрад ці хто заварочваў сабе галаву. Ужо ў пятніцу днём пачалі з’язджацца ў вёску ўладальнікі развальваючыхся заплоццяў. З Беластока, з Гайнаўкі, з жонкамі, дзецьмі, сабакамі і катамі, і ўсе ў сваіх ганарлівых аўтамабілях. Паньці, не марнуючы часу, адразу ж кінуліся да крывых кветнікаў і пустазельных агародчыкаў. Дзеці масава выкаціліся на вуліцы са сваімі цацачнымі роварчыкамі, мячыкамі і бадмінтонамі. Панкі паводзілі сябе з прыроднай умеранасцю. Выпіўшы адно-два піўцы, пасядзеўшы крыху, падумаўшы, узяліся за кашэнне газонаў. Роў газонакасілак, механічных кос і трымераў не спыняўся да суботніх прыцемкаў. Толькі тады пачуўся хрыплы трэль салаўя, напаўвэнджанага дымам ад незлічоных грыляў-смажанін. У нядзелю перадвыбарная цішыня надзялілася таксама натруджаным суседзям. Ніхто не круціў сабе галавы палітыканствам. Каму засталося па начных бяседах піва, скончылі яго ў салодкай адзіноце раніцы. Хто не завяршыў шлюбных сварак пры смажаніне, той працягваў іх пры сняданку. Хто не хацеў гатаваць сняданку, карміў сям’ю рэшткамі смажаніны. Хто не паспеў злічыць гуллівых дзяцей да поўдня, заклікаў іх да заведзенай машыны ў вячэрні час. Адбыліся выбары ў Еўрапейскі парламент, як звычайна, самі па сабе. Хто галасаваў, той прагаласаваў. А хто не галасаваў, той грыляваў. А хто (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF