Ніва № 22 (3029), 01 чэрвеня 2014 г.

Новы адлік

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

25 траўня бягучага года ў суседняй з намі краіне пачаўся новы гістарычны адлік. Украіна шосты раз выбірала свайго прэзідэнта, але выбар гэты быў асаблівы і ўнікальны. Прэзідэнта выбіралі не проста датэрмінова. Прэзідэнта абіралі ва ўмовах знешняй агрэсіі Расіі, ва ўмовах вайны на ўсходзе краіны, доўгагадовай стомленасці і расчараванасці грамадства. 25 гадоў Украіна пакутліва шукала свой шлях. Найноўшыя падзеі выразна паказалі, што ўкраінцы маюць спелую здаровую нацыю, але не маюць моцнай нацыянальнай дзяржавы. Парадоксу тут няма ніякага. З пачатку незалежнасці ва Украіне не былі праведзены патрэбныя рэформы, не была зроблена люстрацыя і ёй падобныя рэчы. Ніхто не змагаўся з карупцыяй і хабарніцтвам. З кожным новым кіраўніцтвам гэтая іржа толькі раз’ядала краіну. Несправядлівая і злачынная сістэма не ўзнікла толькі пры прэзідэнце Віктару Януковічу, яна засталася ў спадчыну яшчэ ад савецкага часу і развівалася і пры Леанідзе Краўчуку, і пры Леанідзе Кучму. Нічога кардынальна пазітыўнага не здолелі зрабіць і прэзідэнт Віктар Юшчанка з прэм’ерам Юліяй Цімашэнкай пасля перамогі аранжавай рэвалюцыі, альбо не паспелі зрабіць, страціўшы крэдыт даверу. Ну, а за Януковіча палітычная і сацыяльная несправядлівасць стала настолькі відавочнай, што народ паўстаў. Майдан зрынуў антынародны ўрад. Так што зараз перабудоўваць украінскую дзяржаву належыць нанава. І вялікая гістарычная місія кладзецца на новаабранага прэзідэнта Пятра Парашэнку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF