Ніва № 22 (3029), 01 чэрвеня 2014 г.

Фестываль спяваючай душы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У днях 20-25 мая прайшоў у Беластоку і некалькіх іншых мясцовасцях Польшчы ХХХІІІ Фестываль спяваючай душы, — фестываль царкоўнай музыкі. Ганаровым патронам фестывалю быў Прэзідэнт Рэчы Паспалітай Браніслаў Камароўскі, а мастацкім — славуты польскі кампазітар Кшыштаф Пэндэрэцкі, у якога творчым дасье шмат царкоўнай музыкі. Фестываль быў таксама ахоплены апекай міністра Культуры і нацыянальнай спадчыны ды прэзідэнтаў Беластока і Варшавы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел чвэрць сотні хароў, у тым чатыры з Польшчы і шэсць з Беларусі. Шмат хароў прыехала з Украіны і Расіі ды па адным з Румыніі, Малдовы, Славакіі, Літвы ды далёкай Аўстраліі. З Беларусі прыехалі тры хары з Мінска, два з Гродна і адзін з Камянца.

Маю цікавасць прыцягнуў хлапечы хор „Светач” Сярэдняй школы ¹ 3 з Гродна, у фестывальнай праграме якога было шмат беларускага духу. Фестывальны даведнік падае, што хор быў заснаваны ў 1983 годзе. У яго рэпертуары класічная, царкоўная і народная музыка. Яго першым кіраўніком быў Уладзімір Яльчанінаў, пасля была Вера Кунцэвіч, а зараз яго працай кіруе выпускніца Лідскага дзяржаўнага музычнага вучылішча і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Ягоўдзік, якую я крышку распытаў пра хор:

— Ваш хор гэта для мяне вялікая нечаканасць, бо гэта самі хлопцы, а вядома, што такіх хлапчукоў цяжка загнаць да спеву, бо яны болей ахвотна за мячом бегалі б. Як Вам удалося іх прыцягнуць?

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF