Ніва № 21 (3028), 25 мая 2014 г.

У бляску Эль Грэка

Ганна КАНДРАЦЮК

— Гэта цуд, — з недаверам абвясціла У.

Вось нечакана, з ходу, заехалі мы пад дзверы Малой галерэі, дзе адбываўся міжнародны вернісаж пад загалоўкам „У бляску Эль Грэка”.

У нас не было карты горада Седльцы, ні джыпіэс-навігатара, ці хаця б асноўнай знаёмасці горада. Праўда, вялікае значэнне мела для нас назва вуліцы і характар установы. Мы рашылі трапіць у цэнтр і там ужо распытаць у людзей пра вуліцу Сянкевіча...

Цудоўная выпадковасць не развязвае языка, хутчэй адбірае мову.

Таму, у цішы і аўры сакрэтнасці, не верыўшы да канца ў камунікацыйны поспех, мы пераступілі парог культурнай установы... У парозе прывітаў нас узрадаваны мастак Алесь Пушкін. На добры дзень ён павёў нас на другі паверх, каб пахваліцца сваім навейшым творам. Мы спыніліся перад яго карцінай са святым у чырвонай рызе, ды перажылі чарговы цуд і адначасова шок. Чалавек часам ведае больш чым ведае!

— Едучы ў Седльцы, я доўга думаў каго маляваць, — патлумачыў Алесь. — Хацеў спалучыць Падляшша і Беларусь. Ну і атрымаўся Ежы Папялушка. Заступнік усіх, хто змагаецца за свабоду.

Культ святога з нашых Акопаў летась дайшоў у Беларусь. Месца, у якім велічаюць легендарнага капелана „Салідарнасці” важнае ў духоўным і турыстычным сэнсе для беларусаў. Адмысловы куток знаходзіцца ў старажытным касцёле ў Камаях, на поўначы краіны. Якраз Алесь Пушкін афармляў прыдзел святому родам з Падляшша. У час асвячэння, ён перадаў падарунак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF