Ніва № 21 (3028), 25 мая 2014 г.

Уладзімір Клімюк

Янка ЦЕЛУШЭЦКІ

Уладзімір Клімюк — адзін са старэйшых жыхароў вёскі Плянта Нараўчанскай гміны. Яму больш за дзевяноста гадоў. Ён непарыўна звязаны з „Нівай” ад пачатку яе існавання. Шмат гадоў працаваў на чыгунцы. Быў культурна-асветным работнікам — кіраваў працай чыгуначнай святліцы ў Плянце. У яго нялёгкі жыццёвы і працоўны шлях.

9 мая гэтага года ў прыгожай адрамантаванай святліцы ў Плянце адбылася сустрэча жыхароў Плянты, Міклашэва, Новага Ляўкова і Сушчага Барка з Уладзімірам Клімюком. Ён добра ведае мінулае Плянты і бліжэйшых ваколіц. Ён — „жывая гісторыя”. Запісвае важнейшыя падзеі ў сваёй вёсцы. Друкаваў свае ўспаміны ў гміннай газеце „Над Нараўкай”. На сустрэчу са спадаром Уладзімірам прыйшло пару дзесяткаў зацікаўленых людзей.

На працягу шматлікіх гадоў Уладзімір Клімюк пісаў допісы ў „Ніву”. Апошнім ад яго быў „Ліст з Плянты” („Ніва” № 23 ад 6 чэрвеня 2010 года), у якім пісаў: „Вялікі дзякуй за альбом з вершамі Міры Лукшы „Жывінкі з глыбінкі”(...). Наведаў мяне Янка Целушэцкі і ўручыў мне падарунак як аднаму з найстарэйшых падпісчыкаў „Нівы” і былому карэспандэнту. „Ніву” я чытаю ад першага нумара ў 1956 годзе. (...) Янка, ты найбліжэй нас тут жывеш — ты не пасядзіш у хаце, усё ў дарозе — на ровары, у аўтобусе ці пешшу. Ты апісваеш нашу Нараўчанскую гміну, Гайнаўскі і Беластоцкі паветы, сам Беласток, Міхалоўскую гміну, вербуеш многа чытачоў тыднёвіку „Ніва”. Будзь заўжды бадзёрым і маладым, заступаючыся за ўсіх — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF