Ніва № 21 (3028), 25 мая 2014 г.

Абстрактны жывапіс Аляксея Жарало ў Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы найчасцей паказваюцца працы беларускіх мастакоў Беласточчыны, але ладзяцца таксама выставы работ мастакоў з Рэспублікі Беларусь. Ініцыятарам і суарганізатарам выставы абстрактнага жывапісу беларускага мастака з Брэста Аляксея Жарало ў Беларускім музеі быў гайнаўскі мастак малодшага пакалення Данель Грамацкі, якога майстэрня знаходзіцца ў гэтым жа музеі і які вядзе тут майстар-класы. Адкрыццё экспазіцыі адбылося 29 красавіка г.г. Данель Грамацкі запрасіў на вернісаж таксама ўдзельнікаў міжнароднага мастацкага пленэру ў Старым Ляўкове, якога быў камісарам.

— Я перадаю прывітанне ад беларускай зямлі, ад непадалёк распаложанага адсюль Брэста. Я вельмі рады, што тут магу ўдоваль размаўляць па-беларуску, спатыкацца і абменьвацца вопытам з сябрамі з Польшчы. Сэрца радуецца ў мяне, што тут жыве беларуская мова. Мне вельмі важная прамоцыя маёй творчасці ў Польшчы, паколькі ў Беларусі мы самі арганізуемся і стараемся прамаваць абстрактную творчасць. Падчас вышэйшай адукацыі навучыўся я разумець мастацтва і магу выкарыстаць свае веды і ўмеласці, ствараючы новыя працы, — заявіў у белмузеі Аляксей Жарало.

Мастак нарадзіўся ў 1958 годзе на Гомельшчыне. Закончыў факультэт дызайну Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта лёгкай прамысловасці. Працуе настаўнікам жывапісу і графікі ў Мастацкай школе ў Брэсце. Працы Аляксея Жарало (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF