Ніва № 21 (3028), 25 мая 2014 г.

Плёскі — даўней і сёння

Ніна БРУЧКО

Нядаўна наведала я сваю родную вёску Плёскі. Праўда, летам часцей бываю ў сваіх адышоўшых ужо бацькоў на могілках. Паколькі няма ўжо ў вёсцы маёй радні, я кожны раз наведваю былую суседку Надзю, як тут завуць, Марцінкаву. І вось апошнім разам трапіла мне ў рукі цікавая кніжка — манаграфія Плёсак пад загалоўкам „Ploski — przeszłość i teraźniejszość” (2013) аўтарства Валянціны Гаўрылюк, былой настаўніцы, жыхаркі вёскі, з дэвізам: „Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы” (Якуб Колас, паэма „Новая зямля”).

Кніжку пазычыла мне Надзя, а я — вярнуўшыся дамоў — прачытала яе ў захапленні ў адзін дзень. Аўтарка гэта малодшае пакаленне. Якраз з аднаго роду Прахарукоў выводзяцца нашы карані: аўтаркі — па бацьку, мае — па маме. І жыве яна сёння на тым месцы (панадворку), адкуль родам мая бабуля Гануся, а яе прабабуля Яўдося. Была ў іх і трэцяя сястра Наталка, і брат Антось. Усіх я вельмі добра помню, я ўжо была дарослай, калі ўсе бабулі памерлі ў 1957 і 1958 гадах. Кніжка-альбом багатая здымкамі — даўнімі і сучаснымі. Расказвае аб гісторыі адышоўшых пакаленняў жыхароў вёскі, як і нам сучасных. Кожны з нас, ураджэнцаў Плёсак, знойдзе цікавую інфармацыю пра даўняе або сённяшняе жыццё блізкіх, а мо і пазнае сябе на не адным здымку. Хаця я многа (аднак замала) ведаю аб сваіх продках, а ўсё ж знайшла ў кніжцы новыя, невядомыя дасюль, весткі. Усе Прахарукі, як піша аўтарка, былі ў Тамбоўскай губерні і тут даведалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF