Ніва № 21 (3028), 25 мая 2014 г.

Партнёрскі форум

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Упершыню за дванаццаць гадоў у такім маштабе, у нядаўна пабудаваных памяшканнях Гарадскога стадыёна ў Беластоку (фінансаванага сумесна з Еўрапейскім Саюзам), сустрэліся польскія і беларускія прадстаўнікі мясцовых органаў улады і самаўрадавых устаноў з гарадоў-партнёраў з амаль усёй Польшчы і Беларусі. Форум гарадоў-пабрацімаў Польшча — Беларусь (15-16 мая) быў у асноўным абменам вопытам работы самаўрадаў — па-рознаму дзейнічаючых ў дзвюх краінах з прававога і практычнага пункту гледжання — і яго ўстаноў, але, перш за ўсё, аб практычных рашэннях, якія служаць жыхарам. Ганаровы патранат над Форумам прынялі міністры замежных спраў Радаслаў Сікорскі і віцэ-прэм’ер, міністр інфаструктуры і развіцця Альжбета Бянькоўская.

З ідэяй арганізаваць форум выступіў віцэ-старшыня парламенцкай камісіі па замежных справах, старшыня парламенцкай групы па Беларусі дэпутат Роберт Тышкевіч. На прэс-канферэнцыі за чатыры дні да форуму прэзідэнт горада Беластока Тадэвуш Трускаляскі сказаў:

— Я згадзіўся на форум з вялікім задавальненнем, таму што Беларусь з’яўляецца нашым бліжэйшым суседам і многа сямейных і эканамічных адносін злучае нас з гэтай краінай. Мы лічым, што Беласток мае свае жыццёвыя інтарэсы на Усходзе і чэрпае шмат ад супрацоўніцтва з Усходам. Па афіцыйных даных, каля 200 мільёнаў еўра беларусы пакідаюць у год у нашых крамах, з за чаго маюць значны ўплыў не толькі на функцыянаванне камерцыйных сетак, але і на ўсю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF