Ніва № 21 (3028), 25 мая 2014 г.

Месца для жыцця. 380 гадоў Семяноўцы

Міра ЛУКША

На святкаванні 380 гадавіны вёскі сабралася ў Семяноўцы 11 траўня больш як на фэсце на Юр’я! Прыбылі ў царкву святога Юрыя Пераможцы і сямяне, і жыхары навакольных вёсак, у большасці прыхаджане царквы, дзе настаяцелем больш паўстагоддзя служыць айцец Мікалай Шэбелян. Айцец Мікалай падрыхтаваў таксама свой даклад, пералічыўшы між іншым «армію» ахрышчаных ім, часам ужо таксама пасівелых прыхаджан (было ў 1957 г. іх больш за 1400 асоб), а цяпер тысяча легла на пагорак за Пяшчаткай. Бацюшка памятае ў твар кожнага з іх, і па імі-прозвішчы, і па вясковай мянушцы. Першымі леглі на новым могільніку між іншым ягоны сынок Георгій і Кацярына з Медзвядзёў, Олесева маці...

У адноўленай святліцы паўспаміналі, пачынаючы ад гісторыі (Юры Шыманюк падрыхатваў даклад разам з картамі), аглядаючы здымкі і разгадваючы на іх сфатаграфаваных не толькі людзей. Конкурс-выстава выклікала хваляванне і многа радасці. Фільм пра могілкі, даўгаваты, усхваляваў і навёў одум. А супольная пачостка (далучыліся да яе новыя жыхары Семяноўкі, падрыхтаваўшы адмысловы торт) кончылася далёка ў ноч.

— Вёска даўней мела цікавую планіроўку: складаецца з трох частак, адна да адной пад прамым вуглом. У цяперашні час пашырана яшчэ на чарговыя вуліцы. Найпрыгажэйшы фрагмент — вуліца Ліпавая, пасярэдзіне Семяноўкі, бягучая з поўначы на поўдзень, раней брукаваная, з прахалодным шпалерам ліп. Сёння вуліца заасфальтавана, а ліпы працярэбленыя. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF