Ніва № 21 (3028), 25 мая 2014 г.

Пусты экран

Міраслаў ГРЫКА

«Чалавек — як пісаў амерыканскі, дзевятнаццацівечны філосаф Ральф Уолда Эмерсан — гэта тое, аб чым думае на працягу ўсяго дня». Ёсць нядзельны вечар, калі пішу гэтыя словы. А пачаў я пісаць іх раніцай. Прыблізна ў 10:00 прысеў да камп’ютара. Незадоўга да дванаццатай я зрабіў перапынак на кавапіццё. Думка, якую да гэтага часу я запісаў у камп’ютары, змяшчалася ў трынаццаці сказах, што я старанна падлічыў. Чытач, дазволь, што іх не абнародую, таму што мне сорамна ад страчанага часу. Скажу толькі, што занепакоіў мяне першы ініцыюючы сказ, багаты ў дзеепрыметнікі. Ён складаўся з трынаццаці слоў. Спачатку я хваляваўся паўтараючайся трынаццаткай, бо мяне турбуюць дакучлівыя ідэі званыя трыскаідэкафобіяй. Слоўнік замежных слоў і чужамоўных фраз пад рэдакцыяй неацэннага Уладзіслава Капалінскага тлумачыць гэтае слова як страх перад нешчаслівым лікам трынаццаць. Са шматлікіх маній, якія заблытваюць мяне з дзяцінства, успомню яшчэ аб параскевідэкатрыяфобіі — страху ад трынаццатага дня месяца, які прыпадае на пятніцу. У пятніцу, калі яна будзе 13 чысла месяца, я выключаюся як чалавек і грамадзянін: вымаю батарэйку з тэлефона, зачыняю наглуха дзверы хаткі, хаваюся пад ложак і раблю выгляд, што мяне няма. І так з раніцы. На шчасце трынаццаткавая апантанасць запісаных слоў здарылася са мной сёння, у нядзелю, ды і 18 мая. З кубкам дымнай кавы я вярнуўся да сваёй працы. Нахіліўся над першым, ужо згаданым сказам. Перш за ўсё, я сцёр у ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF