Ніва № 21 (3028), 25 мая 2014 г.

Законы жанру

Віктар САЗОНАЎ

Калі ў першым акце п’есы на сцяне вісіць стрэльба, то ў трэцім яна абавязкова стрэльне. Такі закон жанру. Гэта ведае кожны тэатрал і кожны больш-менш дасведчаны глядач. Інакш няма логікі бачанага. Калі стрэльбу павесілі на сцяну, то для нечага ж гэта зрабілі. І зрабілі наўмысна ды абдумана.

Дасведчаны глядач заўсёды ўцяміць, навошта тая стрэльба на сцяне вісіць, і калі прыйдзе яе час заявіць пра сябе. А вось для чалавека, які трапіў у тэатр выпадкова, стрэл будзе нечаканасцю, бо ўвесь гэты час ён стрэльбы або не заўважаў, або лічыў, што яе павесілі хіба што для інтэр’еру. Маўляў, такі эстэтычны густ у пастаноўшчыка. Але ж гэтак не бывае, бо ёсць бюджэт п’есы, дзе распісана што і навошта трэба набыць. І выкідаць грошы проста, каб задаволіць нечыя капрызы, ніхто не будзе. Ёсць яшчэ безліч рэчаў ад сцэнару да пастаноўкі, калі ўсе пачнуць пытацца, навошта гэтая цацка перашкаджае засяродзіцца на галоўным і вечна мазоліць вочы. І ўвогуле, кожная рэч мусіць мець сваё значэнне і прызначэнне. На гэтым грунтуецца логіка і сімвалізм творчасці.

А вось калі гэты сімвалізм перанесці на рэальнае жыццё, то можна канстатаваць той факт, што там усё гэтак жа як у тэатры. Адзін у адзін. Творчасць жа бярэцца з жыцця. Нездарма мудры рэжысёр прамовіў фразу, якая стала крылатай не толькі сярод бамонду: „Усё жыццё тэатр, а людзі ў ім акторы”.

Дык вось пра жыццё. Калі на Украіне ў Крыме вісела стрэльба ў выглядзе расійскіх караблёў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF