Ніва № 21 (3028), 25 мая 2014 г.

Свята царкоўнай музыкі

Аляксей МАРОЗ

У ХХХІІІ Міжнародным фестывалі «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», які праходзіў у галоўным у Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы з 11 па 17 мая, прынялі ўдзел выканаўцы з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Сербіі, Грузіі, Францыі і Ізраіля. Разнароднасць царкоўных твораў, прэзентаваных на розных мовах, стала адным з галоўных козыраў сёлетняга фестывалю, які ў Гайнаўцы лічыцца святам царкоўнай музыкі. Падчас інаўгурацыйнага канцэрта, конкурсных слуханняў і гала-канцэрта збіраліся аматары царкоўнай музыкі з Гайнаўкі, Беласточчыны, Польшчы і замежжа, каб паслухаць царкоўны спеў на высокім мастацкім узроўні. З музыкай сёлетніх выканаўцаў можна было пазнаёміцца таксама ў час суправаджаючых фестываль мерапрыемстваў, перш за ўсё падчас вялікага фальклорнага канцэрта ў Асяродку лясной адукацыі «Ягелонскае» ў Белавежскай пушчы.

Падчас сёлетняга гайнаўскага фестывалю, які праходзіў пад ганаровым патранатам прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага і па блаславенстве мітрапаліта варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы, выступілі 24 конкурсныя выканаўцы і 2 мінулагоднія лаўрэаты ў час інаўгурацыйнага канцэрта — хор Кафедры св. Марыі Магдаліны ў Варшаве і хор Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ. Царкоўны спеў на фестывалі слухалі шматлікія святары і іерархі — мітрапаліт Сава, архіепіскап віцебскі і аршанскі Дзмітры, мітрапаліт афінскі Нікалаас, епіскап сямятыцкі Георгій і епіскап супрасльскі Грыгорый, амбасадары і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF