Ніва № 20 (3027), 18 мая 2014 г.

Сейбіт народнай культуры

Аляксей МАРОЗ

Дакументальны фільм «Сейбіт», які паўстаў па заказе тэлеканала «Белсат», гэта навейшая, вельмі ўдалая стужка беларускага дакументаліста Юрыя Каліны. Фільм паказвае дзейнасць і працу на ніве беларускай народнай культуры фалькларыста Дарафея Фіёніка, старшыні аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах». Прэм’ерны паказ фільма «Сейбіт» адбыўся 4 мая ў Бельску, на радзіме Дарафея Фіёніка.

Другі паказ адбыўся на наступны дзень у Беластоку.

— У фільме «Сейбіт» кожны можа нешта знайсці для сябе. Я на падставе фільма магу глянуць на сябе інакш, вачыма рэжысёра, які ўклаў многа сэрца, энергіі і працы пры кінастужцы. Яна для мяне — матэрыял для глыбокіх роздумаў, што паправіць або памяняць у сваёй дзейнасці, — заявіў Дарафей Фіёнік, які падзякаваў Юрыю Каліну за плённае супрацоўніцтва, у выніку якога з’явіўся новы фільм.

Герой фільма Дарафей Фіёнік паказаны як чалавек, які ўдала рэалізуе свае мары, святкуе ў згодзе з прыродай і разам з вясковымі людзьмі. Ад многіх гадоў вядзе ён дзейнасць Музея малой айчыны ў Студзіводах, кіруе царкоўным хорам у Відаве ў якасці псаломшчыка. Важным Дарафею з’яўляецца сямейнае жыццё, якое таксама кружыцца вакол праваслаўных святаў і фальклорных абрадаў. З дапамогай жонкі Альжбеты і бацькоў навучыў ён сваіх дзетак размаўляць на гаворцы падляшскіх беларусаў. Аб гэтым ведаў Юры Каліна, ствараючы сцэнарый фільма.

— Я героя фільма ведаў здаўна і доўга думаў, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF