Ніва № 20 (3027), 18 мая 2014 г.

Нашы ліцэі і мы (4)

Васіль САКОЎСКІ

Як бачым, змяніліся памаленьку ўмовы жыцця нашага тутэйшага беларускага народа — і мы змяніліся. Нашаму сучаснаму маладому пакаленню, напрыклад, нехарактэрныя ўжо пачуццё нясмеласці, няўпэўненасці, прыніжанасці, непаўнацэннасці, адным словам тое, чым так моцна хварэлі нашыя папярэднія пакаленні. Яны апранутыя цяпер прыгожа, у іх модныя прычоскі, „wypasione” тэлефончыкі, добрая пальшчызна і нейкае там „kieszonkowe” маецца штодзень, хаця іх бацькам і не пераліваецца. Многія з іх ужо аб’ездзілі сваю краіну ды і за граніцай часценька бываюць. А хто не бывае ў свеце, можа аглядаць яго дома, выгадна седзячы на канапе. Тым больш, што англійскую мову яны вывучаюць проста ад прадшколля. Закончыўшы сярэднюю адукацыю, не так ужо складана дастацца на вучэльню. Пакуль што, здаецца, іх веравызнанне ці правінцыйнае паходжанне не перашкаджаюць у гэтым. Горшая справа з атрыманнем добрай працы на месцы, але гэта, здаецца, справа часовая, звязаная з крызісам.

Мне здаецца, што ў нас няма таксама такой велізарнай „прорвы” паміж цэнтрам і правінцыяй, паміж горадам і вёскай, як, напрыклад, у Расіі. Там будавалі, будавалі бяскласавае грамадства — і дабудаваліся... Аж гадка глядзець на даволі частыя праграмы расійскага тэлебачання, у якіх растлусцеўшыя матроны адкрыта і з агідай гавораць пра сваю правінцыю. Баяцца, каб хаця не парадніцца праз свайго сынка ці дочаньку з гэтай правінцыяй, якой у галаве, паводле іх, толькі адно — завалодаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF