Ніва № 20 (3027), 18 мая 2014 г.

Карцінкі з глыбінкі (1)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Незвычайная раніца — каўтуны рэдкай хмары лунаюць нізенька, кранаючы сырой веснавой зелені, быццам анёлы апускаючыся на зямлю, быццам Нябёсы сыходзілі са сваіх высот, быццам між Беластокам і Заблудавам здзяйсняўся цуд новазапаветнай Пяцідзесятніцы...

На бельскім вакзале пуставата, у пачакальні адзін чалавек, на пуцях доўгі таварны поезд з пустымі вагонамі. Адкрытае касавае акенца чакае пасажыраў, ахвотных пакарыстацца паслугамі мясцовага постпэкаэсаўскага перавозчыка. Перад вакзалам кволая групка забіраецца ў аўтобус у напрамку Беластока. Аўтобус у напрамку Сямятыч забірае двойку пасажыраў; каб набраць больш машына адпраўляецца па горадзе — каля царквы і шпіталя іх лік папаўняецца пад дзесятку.

У Малінніках быццам Дзень Зямлі. Перад панадворкамі красуюцца еўрапейскія сметнікі, чакаючы вялікай сметніцы, якая забярэ іх змесціва і павязе ў нейкі прамысловы кругаварот, адкуль у выглядзе новых рэчаў з новых рэчываў мае зноў вярнуцца ў шырокае карыстанне.

Аўтобус на кароткі прамежак часу з’язджае з галоўнай шашы ў Залешаны і Сакі, спадзяючыся, так як па Бельску, набраць больш пасажыраў — дарэмна. У Залешанах машына абганяе пастаўшчыка малака, які свой тавар у двух бітонах узваліў на спіну веласіпеда, так як у экзатычных нам краінах возяць тавары на спінах аслоў; цяпер і ў нас крыху экзатычна...

З аўтобуса злажу ў Дашах і кіруюся ў мясцовую краму; крама ў Дашах пабудаваная ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF