Ніва № 20 (3027), 18 мая 2014 г.

Пад уплывам часу — пра Альбіна Стэповіча

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Прачытаўшы ў „Ніве” (№ 12, 23.03.2014 г., с. 10) „Дату з календара” Уладзіміра Хільмановіча „Забыты кампазітар. 120 гадоў з дня нараджэння Альбіна Стаповіча” я ўцешылася, што з такой нагоды ўспамінаецца пра яго менавіта ў гэтым тыднёвіку. Аднак зараз прыйшла мне ў галаву сумная рэфлексія наконт „забытага”. Мне асабіста стала сумна асабліва таму, што хто як хто, але „Ніва” памятала пра кампазітара яшчэ ў 1990-я гады ў сотыя яго ўгодкі. Мінула 20 гадоў і нават пра тое не ўспомнілася. А тады ж быў таксама апублікаваны мой тэкст пра яго „Беларусь перад усім!” і здымак („Ніва” ¹ 15, ад 10.04.1994 г., с. 9). Тады ўжо была сабрана мною спадчына Альбіна Стэповіча і перададзена Эдмундам Стэповічам прафесару Адаму Мальдзісу ў Менск. Дарэчы ў снежні 1994 г. стараннямі сем’яў Эдмунда і Вітаўта Юрыя Стэповічаў, Людвікі і Сяржука Вітушкаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь у Гданьску і ў Вільні, гданьскіх, віленскіх і менскіх беларусаў быў адкрыты на могілках Роса ў Вільні помнік на магіле Альбіна Стэповіча. Гісторыю адкрыцця помніка апісала я таксама ў „Ніве” — „Усё пачалося ад «Хаткі»” (¹ 5, ад 29.01.1995 г., с. 5). Тады я пісала: „Пра актыўную яго дзейнасць — якая моцна мяне зацікавіла — сведчаць публікацыі міжваеннага друку і дакументы, захаваныя ў архівах ад Гданьска да Менска. Так назбіралася шмат багатай спадчыны — больш за 200 старонак. (...) Патрэбу ўзнаўлення помніка прапанавала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF