Ніва № 20 (3027), 18 мая 2014 г.

Апошняе валоканне

Іаанна ЧАБАН

„Войшлі, войшлі пуцешэственнікі”, „Хадзіў Хрыстос сам па зямле” спявалі падкрынскія валакальнікі яшчэ напрыканцы ХІХ стагоддзя.

Звычайна ў першы дзень велікоднага свята „валачыліся” яны ад хаты да хаты, з вёскі ў вёску, славячы перамогу жыцця над смерцю. Радасць па гэтай прычыне была настолькі вялікай, што нават ноч мянялася ім у дзень. У Вялікдзень проста не было калі спаць. Уначы з вялікай суботы на святочную нядзелю — па-расійску васкрэсеніе — сустракалі ўваскрэслага Хрыста ў царкве, а цягам чарговых начэй славілі Яго па хатах. Менавіта тут, на Крыншчыне, валакальны абрад пачынаўся каля дзесятай ночы і працягваўся да раніцы. Апрача чыста рэлігійных песень групкі маладых хлопцаў, часам дзеўчанят, пад акампанемент гармоніка, бубна, губнога гармоніка ці проста грэбеня, дорылі паннам „Паву” і „Віно, віно зеляно”, а кавалерам — „Ой шлі Лолам”. За добрыя пажаданні плацілі ім „белым сырам налажыўшы, кілбасою акруціўшы, бутылкаю завяршыўшы”. Але, паводле ўспамінаў найстарэйшых жыхароў Крыншчыны, бывала і так, што ў валакальную карзіну гаспадары маглі ўкінуць і каўбасу з буракоў. Тады бадзёрыя спевакі адказвалі ім: „Давай яйца і каўбасу, бо хату растрасу”. Пра гэтыя і іншыя эпізоды можна было даведацца ў час апошняй крынскай валакальнай сустрэчы, наладжанай „Тэрра інкогнітай” супольна з мясцовым домам культуры і бібліятэкай. Прыбылыя 4 траўня ў залу каўказскай сінагогі дарослыя і дзеці мелі магчымасць ужывую пачуць пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF