Ніва № 20 (3027), 18 мая 2014 г.

Майстра Кастусь

Міра ЛУКША

Новае Ляўкова. Завейка. Кастусь Целушэцкі ў вушанцы коціць пад шопку тачку, каб набраць з дакладна складзеных штабеляў дроў у печку. Пад’язджае пад вялікі трохпавярховы дом, што на разгалінаванні дарог у Нараўку і Бандары. Дом са славутых стараляўкоўскіх цаглін — на ўсю ваколіцу! Шматпакаленневая хата. Побач стаіць старадаўняя бацькоўская хатка, адзначаная ў конкурсе на найлепш захаваны помнік драўлянай архітэктуры на Падляшшы, у якой жыве Кастусёў брат-солтыс. Абодва яны пішуць. Янка Целушэцкі — яшчэ ад пачатковай школы, а Кастусь — нядаўна, як толькі пачаўся той асаблівы паэтычны зрух у Нараўчанскай гміне...

— Казалі ў народзе: „Так будзе, што зіма з зімой злучыцца”, але я кажу, што хіба „лета з летам”. Столькі тыдняў зімы — каб не было снегу?... Ну, цяпэрка едзем! — кранае тачку заснежаны гаспадар.

Абтуптваемся ля ўвахода ў бацькоўскую частку дома.

— Вось такую хатку паставілі. Тады і не вельмі было за што, не то што цяпер...

У вершах, што Кастусь піша — пра ўсё, пра ваколіцу, даўніну, ягоныя захапленні. Вось пра тую рыбу, што на здымку. Колькі тая рыба мае — шэсць кіло! Такая здабыча! Каля стала завіхаецца жонка Марыся. І яна хоча пахваліцца — трое дзяцей маюць, чатырох унукаў: тры ўнучкі і ўнука. Найстрэйшаму ў чэрвені будзе ўжо 22 гады! Гэта з ім дзед Кастусь на рыбу ездзіць. І для меншых дзяцей дзед Кастусь піша. Дарэчы, першы надрукаваны ягоны верш быў у „Зорцы” — пра яблыньку і дзеда, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF