Ніва № 20 (3027), 18 мая 2014 г.

Пра Эльзас і нас

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У правінцыі Эльзас, што ў Францыі, пачынаецца доўгатэрміновая праграма па ратаванні рэдкага віду — так званага вялікага эльзаскага хамяка. Гэта адзінае месца, дзе захавалася нешматлікая папуляцыя гэтага рэдкага звярка-грызуна. Бюджэт ратавальнага праекта складае — не многа не мала — 3 мільёны еўра. Гэтых хамячкоў, якіх называюць яшчэ страсбургскімі суркамі, зараз усяго толькі 160. Ахоўваюць іх з 1993 года, ды ўсё пакуль марна. Вы спытаеце, пры чым тут мы да гэтых маленькіх істот? Мы, беларусы, канешне, не нейкія эльзаскія суркі, яшчэ неяк размнажаемся. І папуляцыя наша куды шырэй — водзімся і выжываем не толькі ў РБ, але і на сумежных тэрыторыях, і на сусветных прасторах — ад Таронта да Іркуцка. І колькасна нас, носьбітаў беларускай мовы і культуры, паболей — напэўна не 160, а 160 тысяч, а можа і пад пяцьсот. Але праблема захавання і нас, як нацыі, надзвычай вострая. І пад ахову „палітычных эколагаў” трэба было нас браць прыблізна з таго часу — з 1994 года. Толькі ў свеце няма літасці — як некалі казаў мудры Сакрат Яновіч.

Аб’яднанай Еўропе, якая дэкларуе прынцыпы дэмакратыі, цэлы час не да нас. І, прыкладам, той жа Францыі, канешне, не да беларусаў. Хоць мы ім маглі б выставіць прэтэнзіі — і за даўнія рабаванні Напалеона дзвесце гадоў таму, а яшчэ больш за яго пустыя абяцанкі дапамагчы нам вярнуць дзяржаўнасць. І за іхнага нядаўняга прэзідэнта Шырака, які адным з першых у Еўропе прадаў Беларусь і стаў на шлях (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF