Ніва № 20 (3027), 18 мая 2014 г.

Вароты адкрываныя з Бруселя

Інтэрв’ю з Мікалаем Мантурам, сямятыцкім старастам, кандыдатам у Еўрапейскі парламент.

«Ніва»: — Выбіраецеся ў Брусель за мноствам жыхароў Сямятыцкага павета?

Мікалай Мантур: — (Смех). Збольшага, так. Ні для каго не сакрэт, што некалькі тысяч жыхароў нашага павета там жыве. Не толькі ў Бруселі, але і ва ўсёй Бельгіі. Калі я стану еўрадэпутатам, маім намерам будзе служыць ім як найлепшым чынам, як гэта будзе магчыма. Лепш за ўсё было б, каб адкрыць парламенцкае прадстаўніцтва ў Бруселі, якое будзе падтрымліваць прабываючых там грамадзян Польшчы, якія часта маюць праблемы пакуль навядуць парадак у сваіх справах, знойдуць працу, жыллё. Гэта было б карысна не толькі для прабываючых там жыхароў Сямятыччыны і суседніх паветаў: Гайнаўскага або Бельскага і іншых, таму што, як ведаем, з Падляшша шмат польскіх грамадзян ездзіць у Бельгію.

— Ну вось, чаму яны выязджаюць?

— Я думаю, што ў асноўным гэта ўжо свайго роду традыцыя. Мае сябры з’язджалі адсюль у Брусель ужо больш за трыццаць гадоў таму. Цяжка мне сказаць, які гэтага генезіс, якая прычына паездак. Зараз фактычна няма сям’і ў Сямятыцкім павеце, якая не мела б кагосьці ў Бельгіі. Калі не мае, дык хутка будзе кагосьці там мець. Калі некаму з сям’і там удалося, яго следам збіраецца ў асноўным хтосьці з бліжэйшай ці далейшай сям’і, спрабуючы знайсці там месца для жыцця, што неабавязкова пераводзіцца на станоўчы ўплыў на развіццё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF