Ніва № 19 (3026), 11 мая 2014 г.

Развітанне з белліцэем

Аляксей МАРОЗ

У Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы 113 выпускнікоў 25 красавіка развіталіся з настаўнікамі і сябрамі, а ў пачатку мая пачнуць здаваць матуральныя экзамены. Іх вынікі будуць вырашальнымі падчас паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У ходзе ўрачыстасці выпускнікі атрымалі пасведчанні завяршэння вучобы, а самыя лепшыя вучні і іх бацькі — ганаровыя граматы.

— Пасля трохгадовай вучобы адыходзіце з нашай школы і, магчыма, што вашы дарогі разыдуцца. Спадзяюся, што ў вашай памяці застануцца прыгожыя ўспаміны супольна праведзеных гадоў. З вялікай дапамогай вашых бацькоў мы стараліся прывіць вам асноўныя прынцыпы, пашану, талерантнасць, праўду і адказнасць. Я хацеў звярнуць асаблівую ўвагу на асабістую ангажаванасць кожнага з вас у жыццё нашай школы — добра ацэненай у нашым асяроддзі і з традыцыямі, якія нас вылучаюць. Будзьце гордыя, што закончылі вучобу ў Гайнаўскім белліцэі, бо гэта добрая школа. Нашы выпускнікі не горшыя, а часам нават лепшыя ад абітурыентаў іншых школ Польшчы. Вы ведаеце беларускую літаратуру, культуру і гісторыю Беларусі і гэта вялікі ваш козыр, які дазволіць хадзіць у жыцці з паднятай галавой, — сказаў дырэктар белліцэя Яўген Сачко, адкрываючы развітальнае спатканне, і падзякаваў выпускнікам за супрацоўніцтва з настаўнікамі, адкрытасць і ангажаванне ў дзейнасць школы. — Шаноўныя абітурыенты, ідзіце праз усё жыццё з такім самым ангажаваннем і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF