Ніва № 19 (3026), 11 мая 2014 г.

Нашы ліцэі і мы (3)

Васіль САКОЎСКІ

Давайце яшчэ раз паразважаем над дарогай, якую прайшлі Бельскі і Гайнаўскі беларускія ліцэі і тым самым наша беларуская тутэйшая меншасць, бо лёсы іх былі падобнымі і ўзаемна пераплеценымі. І — як было ўжо сказана — былі яны ў пэўным сэнсе дарожнай картай нашага тут бытавання.

Пасляваенныя гады былі для нашага тутэйшага народа надзвычай цяжкімі, складанымі, худымі. З вялікімі складанасцямі і цяжкасцямі нараджалася таксама і беларускае школьніцтва, бо многім было яно не пад густ. Толькі дзякуючы нашым выдатным людзям, як, напрыклад, спамянутаму Яраславу Кастыцэвічу і яму падобным, яно ўсё ж такі ўзнікла і пачало памаленьку ўмацоўвацца, развівацца — і датрымалася, як бачым, дасюль. Якімі былі ўмовы навукі і працы ў першых беларускіх ліцэйскіх будынках і якой была першапачатковая база беларускага сярэдняга школьніцтва я ўжо гаварыў. Якой яна цяпер з’яўляецца ўсе наглядна бачым.

Ліцэі нашы ўвесь час змяняліся, развіваліся: як вонкавы і ўнутраны выгляд школьных будынкаў, так і тое, чаго і як у іх навучалі. У цэнтры Бельска-Падляшскага і Гайнаўкі стаяць цяпер вялікія, прыгожыя ліцэйскія будынкі. На выгляд гэта ўжо школы ХХІ стагоддзя. І такімі яны сапраўды з’яўляюцца — мясцовымі сур’ёзнымі навучальнымі цэнтрамі. Параўнанне колішняга стану і кандыцыі ліцэяў з цяперашнім іх станам проста немагчымае, так моцна змяніўся іх выгляд, характар і ўмовы працы ў іх. Колькасна і якасна змянілася таксама ліцэйская моладзь і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF