Ніва № 19 (3026), 11 мая 2014 г.

З Усходу

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Даведнік „Рэлігія і царква на Беларусі”: „Стараабраднікі, стараверы — прыхільнікі стараабрадніцтва — рэлігійнай плыні, якая ўзнікла ў выніку расколу ў Рускай праваслаўнай царкве і адмовы часткі насельніцтва прызнаць царкоўныя рэформы патрыярха Нікана другой паловы 17 ст. Па рэлігійнай дагматыцы стараверы не адрозніваліся ад рэфармаванай праваслаўнай царквы, аднак фактычна захоўвалі старую абраднасць: васьміканцовы крыж, двухпальцавае хрышчэнне і інш., а таксама стары побыт...”.

Крыху старавераў пражывае каля Аўгустова. Задумалася мне заглянуць у іхні тамашні цэнтр, вёску Габовы Гронд, дзе знаходзіцца іхняя царква. З мясцовасці Белабжэгі, што над Аўгустоўскім каналам, у Габовы Гронд каля пяці кіламетраў. Асфальтоўка пралягае цераз алёсавы лес, да вёскі Бор, дзе скрыжаванне дарог, ад якога каля двухсот метраў да стараверскай царквы. Вёскі Бор і Габовы Гронд выразна не размежаваны і іх насельніцтва складае тамашнюю стараверскую абшчыну. Між асфальтоўкаю і царквою сціпленькая крама, больш-менш такога ж стандарту як і нямногалікія крамы ў нашых вёсках. На акраіне мясцовасці, за царквою, школьны будынак, да якога даўным-даўно прастылі сляды вучнёўскай прысутнасці. Але, у адрозненне ад шмат якіх нашых школ, не відаць там адзнак вандалізму. Кідаю вокам на могілкі — магілкі там мо больш сціплыя, чым у нас — не відаць там прымет намагільнікавай новабагацейскай гонкі, эпітафіі пісаныя кірыліцай...

Заходжу на царкоўны пляц (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF