Ніва № 19 (3026), 11 мая 2014 г.

Манаграфія пра даследаванне беларускай перыёдыкі ў 1918-1939 гадах

Сяргей ЧЫГРЫН

Скажу шчыра, я быў вельмі ўзрадаваны, калі даведаўся, што ў Седльцах выйшла з друку кніга выдатнага беларуска-польскага даследчыка Юрыя Трачука на польскай мове „Czasopiśmiennictwo białoruskie w II Rzeczypospoilitej (1918-1939)” („Перыядычныя беларускія выданні ў II Рэчы Паспалітай (1918-1939)”). Адразу падумалася, што выдатную манаграфію аўтара неабходна тэрмінова перакладаць на беларускую мову і выдаваць у Беларусі.

Кніга складаецца з некалькіх грунтоўных раздзелаў. Гэта раздзелы, прысвечаныя гісторыі друкавання і прэсы ў Беларусі, перыядычным выданням Заходняй Беларусі (1918-1939), беларускім перыядычным выданням у 1918-1939 гадах, беларускім часопісам 1918-1939 гадоў, якія выдаваліся ў Заходняй Беларусі і на эміграцыі і г.д.

Толькі прачытаўшы змест выдання бачыш, які вялікі архіўны матэрыял перагледзеў, перакапаў, сабраў і апрацаваў аўтар. І працаваў ён шмат гадоў. Таму разважаць пра грунтоўную манаграфію, як першую спробу даследавання і аналізу беларускіх выданняў 1918-1939 гадоў, я вырашыў разам з аўтарам кнігі. Дарэчы, у манаграфіі даследаваны не толькі выданні на беларускай мове, але і выданні на рускай, польскай, літоўскай і яўрэйскай (ідыш) мовах пра Беларусь і тыя, якія тады выдаваліся на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Чуў я шмат разоў, што ў Юрыя Трачука было з гэтай манаграфіяй вельмі шмат розных прыгод, праўда, не на карысць аўтара. Таму, трымаючы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF