Ніва № 19 (3026), 11 мая 2014 г.

Дзесяць гадоў працоўнай эміграцыі

Кастусь БАНДАРУК

1 траўня Польшча ўрачыста адзначыла важную гадавіну. Роўна дзесяць гадоў таму, разам з дзевяццю іншымі краінамі яна далучылася да Еўрасаюза. Паводле найноўшага апытання ажно 89% палякаў падтрымлівае сяброўства ў Еўрасаюзе, а толькі 7% палякаў не падзяляе гэтай думкі.

Прыхільнікаў далучэння да Еўрасаюза ў Польшчы заўсёды было болей, чым праціўнікаў. Аднак да павелічэння колькасці задаволеных праеўрапейскім выбарам Польшчы выдатна спрычыніліся падзеі ва Украіне. Палякі ўсвядомілі, што ўступаючы спярша ў НАТА і затым у Еўрасаюз, краіна зрабіла добры выбар, што яна апынулася ў лепшай кампаніі, што яна больш абароненая, больш спакойная за сваю будучыню. Цягам апошніх дзён польскія медыі літаральна бамбардзіруюць чытачоў і слухачоў лічбамі, якія адлюстроўваюць той неверагодны цывілізацыйны скачок, які краіна зрабіла за мінулыя дзесяць гадоў. У адным з тэлеролікаў гэтае дзесяцігоддзе названае «Дзесяццю светлавымі гадамі». Адмыслоўцы палічылі, што за гэты перыяд краіна атрымала з Бруселя амаль 340 мільярдаў еўра. Паводле статыстыкі, дзякуючы гэтым вялізным грашам, палякі сталі багацейшымі, яны даўжэй жывуць і ездзяць па лепшых дарогах. «Калі б не Еўрасаюз, Польшча была б на такім этапе развіцця як 5 гадоў таму» — заявіў нядаўна прэм’ер-міністр Дональд Туск. Па словах міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага, дзесяць гадоў таму дамінавалі два асноўныя погляды: першы такі, што ў Еўрасаюзе палякі не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF