Ніва № 19 (3026), 11 мая 2014 г.

На супрасльскай званіцы

Іаанна ЧАБАН

Царкоўны звон — анёльскі голас, стук нашага сэрца, паратунак для палаючай пякельным агнём душы. Гавораць, што на Пасху падняцца на званіцу можа абсалютна кожны. Таму, мабыць, хапала ахвотных, каб паспрабаваць сваіх сіл у пасхальнай ігры на званах Супрасльскага манастыра.

Традыцыйныя і аўтарскія званарскія кампазіцыі выканалі ўдзельнікі VI Міжнароднага фестывалю царкоўнага званення „Абвяшчае, усхвальвае, склікае” ў Супраслі. У гэтым годзе ўдзельнікаў конкурсу з Польшчы, Беларусі і Расіі ацэньвала журы ў складзе архімандрыт Супрасльскай лаўры Андрэй Баркоўскі, дырэктар Падляшскага музея Анджэй Ляхоўскі, прафесар Віялета Бялецкая і музыколаг Марцін Абійскі.

Беласточчыну прадстаўлялі маладыя званары з прыходаў Гайнаўкі, Саколкі, Супраслі, Гарадка, Бельска-Падляшскага і Беластока. Падляшскім удзельнікам конкурсу яшчэ доўга прыйдзецца асабіста развіваць званарскую душу, каб потым пераліць яе ў сапраўды якасную практыку. Фестывальнае мерапрыемства стварае ім самыя лепшыя магчымасці пакарыстацца вопытам старэйшых спецыялістаў з за ўсходняй мяжы. Але чаму, не лічыўшы аднаго выключэння, шаноўнае журы ўзнагародзіла менавіта айчынных маладых званароў? Спадар Абійскі, уручаючы ўзнагароды, ад імені ўсёй камісіі растлумачыў, што вельмі строга ацэньваўся рытм. Менавіта на гэта найбольш увагі звяртала фестывальнае журы. Але ж не трэба быць спецыялістам, каб разумець, што званар — не дыджэй, а званіца — не дыскатэка. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF