Ніва № 19 (3026), 11 мая 2014 г.

Каралева дэтэктываў у Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Так назвалі Кацярыну Бонду, вядомую аўтарку кніг з дэтэктыўным зместам, мабыць таму што яна — адзіная жанчына сярод аўтараў дэтэктываў у нашай краіне.

Неўзабаве адбудзецца з’езд выпускнікоў Гайнаўскага белліцэя. Кацярына Бонда — адна з найбольш распазнавальных выпускніц гэтай школы якраз з за сваёй творчасці. Дэтэктывы піша яна прыблізна гадоў дзесяць і карыстаюцца яны папулярнасцю ў чытачоў. Раней Кацярына Бонда працавала журналістам, між іншым, у часопісах «Express Wieczorny», «Super Express», «Newsweek», «Wprost» і на Польскім тэлебачанні. На другую сустрэчу з гайнавянамі, наладжаную 25 красавіка ў Публічнай гарадской бібліятэцы ў Гайнаўцы, аўтарка прыехала з ахвотай, бо тут яе бацькаўшчына, тут жывуць сямейнікі, сябры і настаўнікі белліцэя, якім прасіла перадаць прывітанні. На першае спатканне прыйшла яе выхавацелька і настаўніца польскай мовы Альжбета Міклашэвіч, якая разам з настаўнікам беларускай мовы Васілём Сакоўскім прывівалі Кацярыне Бондзе любоў да чытання літаратуры і пісання творчых прац. Закончыла яна факультэт журналістыкі і палітычных навук Варшаўскага ўніверсітэта. Падчас гайнаўскага спаткання аўтарка заявіла, што менавіта адукацыя дала ёй магчымасць выпрацаваць салідны варштат працы. Яе вядомыя дэтэктывы гэта «Справа Ніны Франк», «Польскія жанчыны-забойцы», «Недасканалае злачынства», «Толькі мёртвыя не ілгуць», «Дзевяты раўнд» і «Фларыстка».

— Быў у мяне раман з тэлебачаннем, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF