Ніва № 19 (3026), 11 мая 2014 г.

Падляшша:— памяць — ідэнтычнасць — развой

Міра ЛУКША

У чароўнай абстаноўцы Падляшскага музея 11 красавіка сустрэліся стваральнікі і героі «Падляшша. Памяць, ідэнтычнасць, развой». Рэкламная сустрэча з жыхарамі Беластока стварыла магчымасць успомніць мінулае аб пачатку ваяводства, нараджэння суб’ектыўнасці сталіцы рэгіёна ці аб адышоўшых выдатных асобах нашага рэгіёна. Сустрэча таксама стала магчымасцю для сумеснай дыскусіі аб магчымасцях і напрамках развіцця Падляшскага ваяводства, таксама і аб адрозненні ў разуменні «падляшскасці». У сустрэчы прынялі ўдзел Яраслаў Дважанскі — маршалак Падляшскага ваяводства і героі кнігі: Анджэй Струміла, Чэслаў Адам Дабронскі, Анджэй Ляхоўскі, галоўны рэдактар «Газеты ў Беластоку» Гжэгаж Дамброўскі (узяў інтэрв’ю ў Лявона Тарасэвіча), Маргарыта Дмітрук, Ігнат Карповіч, Яраслаў Пэршка і Дарота Пэршка. Сустрэча аб кнізе была пачаткам дэбаты, абмену думкамі пра тое, як бачыцца Падляшша і аб якім мараць найбольш вядомыя прадстаўнікі культуры нашага рэгіёна. Было настальгічна, часам забаўна, часам з сумнай турботай. Кніга з’яўляецца шматгалосай поліфаніяй аб’яднанай рознымі перажываннямі, думкамі, вопытам, поглядамі герояў кнігі.

Кніга была выпушчана па заказе Маршалкоўскай управы ў якасці рэзюмэ святкавання 500-годдзя Падляшша. Сувязная ідэя кнігі ў тым, каб адказаць на пытанні: дзе мы знаходзімся, хто мы, куды ідзем? Пытанні былі пастаўлены невыпадковым людзям, добра вядомым у рэгіёне, краіне, свеце — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF