Ніва № 19 (3026), 11 мая 2014 г.

Прыклад расіцы

Міраслаў ГРЫКА

У папярэднім фельетоне я намякнуў аб пасланні Аляксандра Лукашэнкі да народа, у якім ён заклікаў да стрыманасці апетыту. Асабліва апетыту на мяса. Як аказалася, гэта не прэзідэнцкі каaпрыз. Нават Маці-прырода сама дала гэтаму добры прыклад. Вось некаторыя драпежныя расліны з віду расіц круглалістых (drosera rotundifolia), пачалі масава пераходзіць на вегетарыянскую дыету. Сцвердзіў гэта выдатны англійская батанік, доктар Джонатан Мілет з Універсітэта горада Лафбора, які прыкмеціў, што кожная наступная генерацыя гэтага віда, які жыве выключна ў балотным, пазбаўленым азоту асяроддзі, паказвае штораз большую агіду да спажывання насякомых, з’яўляючыхся іх адзінай крыніцай гэтага элемента. Больш за тое, яго доўгатэрміновыя даследаванні паказалі, што на вегетарыянскай дыеце расіцы адчуваюць сябе выдатна, хоць неабходны для іх жыцця азот атрымліваюць з дажджу, забруджанага парамі чалавечай цывілізацыі. Так што без мяса можна таксама! І што на гэта скажуць беларусы? Ну, жаруць далей, хоць здагадка, што чалавек, які есць тлуста, хутка папраўляецца, а калі папраўляецца, зараз займае ўсё большую прастору, што ў вышэйшай ступені правільнае. У выпадку некантраляванага патлусцення ўсёй нацыі гэта прыводзіць да парушэння дзяржаўных межаў. Тады прагнасць у ежы мае прагрэсіўны характар, але падвойнага віду. Або грамадзяне індывідуальна пераліваюцца праз дзяржаўныя межы, як разадзьмуты жывот над сціскаючым яго поясам, або дзяржава адпусціць на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF