Ніва № 19 (3026), 11 мая 2014 г.

Інфармацыйная вайна

Віктар САЗОНАЎ

Часамі здзіўляешся, наколькі эфектыўнымі бываюць самыя прымітыўныя метады абалваньвання шырокіх мас насельніцтва. Галоўнае, правільна падрыхтаваць глебу для гэтага пасеву. Як некалі сцвярджаў вядомы гітлераўскі ідэолаг, чым больш людзей знаходзіцца ў закрытай інфармацыйнай прасторы, тым лягчэй з іх ляпіць што заўгодна. Аднаго чалавека, адарванага ад разнастайнасці інфармацыі і пазбаўленага яе выбару і аналізу, ён браўся зрабіць фашыстам за паўгода, калі такіх людзей сто, то за месяц, ну а калі іх тысяча, то за тыдзень. Таму і заклікаюць лепшыя розумы чалавецтва да індывідуальнага роздуму. Маўляў, не збірайцеся людзі ў кучу, бо самі ж ведаеце, як гэта называецца. Але іх цяжка пачуць тым, хто ўжо меў неасцярожнасць патрапіць у бяздумную масу.

Жандары ніколі не былі вынаходлівымі ў філасофіі і іх метады пераканання настолькі прымітыўныя, што аніяк не могуць падзейнічаць на думаючага індывіда. Таму таталітарныя рэжымы заўсёды супраць індывідуалізму і збіраюць людзей, як кажуць у народзе, да стойла. Калгасы ды іншыя так званыя працоўныя калектывы гэта не эканамічныя адзінкі, а ідэалагічныя. Там любое глупства, пададзенае ў выглядзе лозунга кшталту „вучэнне Леніна вернае, таму што правільнае”, падаецца ісцінай у апошняй інстанцыі, бо няма альтэрнатыўнай інфармацыі.

У нас, у Беларусі, да свабоднага выбару інфармацыі чалавек не прывучаны. Гэтая звычка, знішчаная яшчэ за часамі СССР. Калі я патрапіў у войска, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF