Ніва № 19 (3026), 11 мая 2014 г.

Як „Ятрышнік” пячэ караваі

Янка ЦЕЛУШЭЦКІ

У прыгожы сонечны дзень, у чацвер, 1 мая гэтага года ў міхнаўскай святліцы каравайніцы пяклі вясельны каравай. Запрасілі да сябе ўсіх ахвотных з шырокай лешуцкай ваколіцы, а таксама „свайго” карэспандэнта „Нівы” з Новага Ляўкова ды знаёмых фатографаў з Беластока, Старога Ляўкова і Плянты.

Жыхары Лешукоў і Міхнаўкі Нараўчанскай гміны — актыўныя людзі. Яны заснавалі ў сябе няўра-давую арганізацыю „Ятрышнік”. Мае яна сваю сядзібу ў прыгожай прасторнай святліцы ў Міхнаўцы (побач Лешукоў). Мэта дзейнасці „Ятрышніка” — культываванне традыцыі рэгіёна Нараўчанскай гміны і Белавежскай пушчы ды актывізацыя і інтэграцыя мясцовага грамадства. Зараз таварыства налічвае 40 членаў.

Таварыства „Ятрышнік” ладзіла дзве аўтарскія сустрэчы з мясцовымі беларускімі паэтамі Тадэвушам Кунцэвічам з Лешукоў, Верай Радзіванюк з Міхнаўкі і Кастусём Целушэцкім з Новага Ляўкова. Яно выдала зборнік вершаў Т. Кунцэвіча „Падляшша — мая старонка”.

Вопытныя каравайніцы жывуць у Нараўчанскай гміне. Пякуць яны адмысловыя караваі. У першы майскі дзень прыбылі з Лешукоў, між іншым, галоўная каравайніца Лідзія Харкевіч, з Міхнаўкі — беларуская паэтэса Вера Радзіванюк, а з Семяноўкі — прыхільніца „Ятрышніка” Барбара Бірыцкая. Мясцовыя бабулі ўзялі з сабой унукаў і ўнучак. Адна прыехала з дзвюма ўнучкамі з Падляўкова з пад Белавежскай пушчы. Малалеткам і моладзі каравайніцы дазволілі рабіць гусачкі з цеста.

Усё неабходнае для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF