Ніва № 18 (3025), 4 мая 2014 г.

Тры палякі, грузін і сабака

Ганна КАНДРАЦЮК

Апоўначы, калі Польшча і Літва далучаліся да Еўрасаюза, я гасцявала ў Вільні, па вуліцы Жалезнага Ваўка. Неба сталіцы Літвы рассвятлілася тады тысячамі феерверкаў, а за сцяной кватэры стралялі коркі ад шампанскага. Літоўцы, у адрозненні ад беларусаў Падляшша, ішлі ў Еўропу з надзеяй на сапраўдную незалежнасць.

— Свабода важнейшая за ўсякія грошы, — скажа тады мне адзін пажылы грамадзянін Літвы.

Той дух свабоды ў ноч з 31 красавіка на 1 мая 2004 года быццам прыйшоў непрыкметна, затое на добра падрыхтаваны заранёў грунт. Раніцай літоўская сталіца напамінала хату пасля вяселля. Жыхары адпачывалі пасля шумнай, жыццярадаснай начной забавы.

Мне самой найбольш спадабалася плаўнае перасячэнне літоўска-польскай мяжы, без чэргаў, коркаў, непатрэбных нерваў.

* * *

Хоць з таго часу мінула дзесяць гадоў, карэнныя жыхары памежных вёсак на польскім баку быццам і не прыкмецілі рэальнага адкрыцця мяжы. І што цікава — нікога спецыяльна не цягне ехаць у Літву.

— Там жа даражэй чым у нас, навошта ехаць! — адкажуць.

Няма таксама ахвоты паназіраць за парадкамі на літоўскім баку. Першай прычынай тут недахоп мадэрных інвестыцый. Літоўская правінцыя напамінае глыбокія часы сацыялізму. Хто хоча натхняцца такім парадкам?

— Там вяскоўцы яшчэ перамяшчаюцца на фурманках, — адкажуць вам з пачуццём перавагі, — гэта можа цікава турыстам...

З падобнай абыякавасцю да нядаўна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF