Ніва № 18 (3025), 4 мая 2014 г.

„Гумары” Станіслава Кагуцюка

Іаанна ЧАБАН

Сябры і знаёмыя прафесара Лявона Тарасэвіча заўсёды гатовыя падтрымаць яго ініцыятывы. На крынскія акцыі прыедуць з любога кутка краіны ў любую хвіліну. Адны прыязджаюць сюды, каб падзяліцца сваімі творчымі дасягненнямі, іншых прыцягвае проста надта гасцінная кампанія Фонду „Віла Сакратэс”. Прыходзяць таксама крынчане, шчыра зацікаўленыя навінкамі культурнага жыцця мясціны.

А навінкі Сакратаў фонд выпускае амаль кожны месяц. Такім чынам красавік 2014 года праходзіць на хвалі „Гумару” Станіслава Кагуцюка. Адкрыццё „вясёлай” выстаўкі ў галерэі „Крынкі”, што па вуліцы Пілсудскага, адбылося без удзелу аўтара. З надта цікавай творчай біяграфіяй прэзентаванага мастака пазнаёміла сабраных спецыяльна падрыхтаваная брашура аўтарства Гражыны Цыбульскай.

У ёй чытаем, што Станіслаў Кагуцюк нарадзіўся на Валыні ў 1933 годзе. У 1945 годзе ў выніку рэпатрыяцыі разам з сям’ёй апынуўся на суседняй Холмшчыне. Яго жыццёвая мара пра вяртанне на бацькаўшчыну пакуль не збылася. Мастак прыжыўся ў аднапакаёвай, уласнаручна пабудаванай хатцы без электрычнасці і вады. Там, пры святле чатырох васковых свечак, паўстаюць усе яго карціны.

На хлеб Кагуцюк зарабляў печніком. Адпрацаваўшы пяцьдзесят гадоў, дачакаўся заслужанай пенсіі. Мастацтвам заняўся на саракавым годзе жыцця. Тут прафесіянальнай парадай паслужыў яму вядомы холмскі мастак-прымітывіст Юліян Байкевіч. З брашуры даведваемся таксама, што першыя карціны Кагуцюка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF