Ніва № 18 (3025), 4 мая 2014 г.

Нашы ліцэі і мы (2)

Васіль САКОЎСКІ

Прайшло яшчэ некалькі гадоў, я закончыў універсітэт — і адразу пачаў працаваць у Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы. Там прапрацаваў усё сваё працоўнае жыццё аж да пенсіі, трыццаць пяць гадоў. Умовы навукі і працы ў Гайнаўскім белліцэі былі яшчэ больш цяжкія чым у Бельску. Бельскі белліцэй знаходзіўся тады на апошнім, трэцім паверсе школьнага будынка пачатковай школы, на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Відаўскай. Было там цесна, холадна, не было праточнай вады, не было гімнастычнай залы, а прымітыўны туалет знаходзіўся за нейкіх метраў пяцьдзесят ад школы. І хоць туліліся мы на апошнім паверсе, як на буслянцы, то ўсё ж такі гэты будынак быў школай... Марай дырэктара Кастыцэвіча і іншых выдатных бяльшчан было мець свой уласны школьны будынак для ліцэя. І пасля доўгіх намаганняў ім удалося пабудаваць новы прыгожы школьны будынак, у прыгожым і, можна сказаць, святым месцы, што для Яраслава Кастыцэвіча таксама мела немалое значэнне. На гэтым месцы раней былі праваслаўная царква і манастыр. Так распачаўся новы перыяд у жыцці Бельскага беларускага ліцэя...

Гайнаўскі беларускі ліцэй змяшчаўся спачатку ў бараку, у якім хоць увесь час адбываліся нейкія рамонты, якія моцна перашкаджалі навучальнаму працэсу, але барак надалей аставаўся баракам. Не было ў ім напачатку не толькі бібліятэкі, прадметных кабінетаў, прафіляваных класаў, але не было нават праточнай вады і туалетаў на месцы. Прымітыўны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF