Ніва № 18 (3025), 4 мая 2014 г.

У Заблудаў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сённяшняя язда сродкамі нашай тутэйшай публічнай міжгародняй камунікацыі нагадвае пагоню за ўцякаючым нашым непрацяглым нядаўнім мінулым. Цягам некалькіх дзесяткаў гадоў наша эфемерная „камуна” сяк-так наладзіла мабільнасць тутэйшага насельніцтва дзеля неабходнай сучаснаму прагрэсу ўрбанізацыі. Урбанізацыя тутэйшага насельніцтва здзейснілася і ягоная мабільнасць перакацілася ў новыя гарызонты — ад нядаўняй масавай мабільнасці асталіся ў нас бадай толькі слабеючыя канвульсіі...

Калі ўлажу ў аўтобус, што раніцай едзе ў Дарожкі, там ужо прысутны адзін пасажыр, а я — другі. Прыпынак перад Юхнаўцом сядае пажылая жанчына, якая і да Юхнаўца не даязджае, злазячы з машыны каля тамашніх могілак. Я знімаюся з аўтобуса ў Злотніках...

Злотніцкая вуліца адыходзіць ад шашы з Беластока ў Дарожкі і Войшкі. Побач сутыкнення гэтых дзвюх камунікацый невялікая драўляная капліца прысвечаная Іаану Хрысціцелю, завершаная візантыйскім крыжом. Пастаўленая яна там сто дваццаць гадоў таму. Гэта дастатковы час дзеля таго, каб людская памяць расцярушыла інтэнцыю яе ўзвядзення; магчыма, што яна ўзводзілася як універсальная малітоўная панацэя ад тых усялякіх бед, якія ў той час трывожылі людскія душы. Вось адны звесткі падаюць, што людзі паставілі яе як абярэг ад прыродных стыхій пасля таго, як у 1888 годзе разгулялася там тарнада з градабоем. Іншыя ж звесткі мяркуюць, што гэта падзячная ахвяра за цудоўнае выратаванне цара Аляксандра ІІ з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF