Ніва № 18 (3025), 4 мая 2014 г.

Янаускія ткачыхі

Іаанна ЧАБАН

Падвойныя янаўскія дываны завіслі ў красавіку на сценах Музея Сакольскай зямлі. Удзел у арганізацыі ткацкай выстаўкі, а таксама ў яе адкрыцці прыняла, між іншым, дырэктар Дома культуры ў Янаве Юстына Грабовіч. Экспанаты былі асабіста прывезены іх ткачыхамі, у ліку якіх апынуліся Галена Галко, Аліцыя Каханоўская, Данута і Караліна Радульскія, Бернарда Росць, Людгарда Сянько.

Пра пачаткі характэрнага, між іншым, для паўночнай Сакольшчыны двухасноўнага ткацтва можна даведацца з выдадзенай у Мінску ў 2006 годзе кніжкі „Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”. Паводле яе аўтараў, у Панямонні двухасноўная тканіна паявілася ў XVIII стагоддзі. Яе сфарміравалі ткачы з Прусіі, Германіі і Заходняй Польшчы, аб’яднаныя ў гродзенскай цэхавай арганізацыі ткацкага рамяства. Па сёння народ беларуска-расійскага памежжа, узгадваючы двухасноўнае ткацтва, карыстаецца словамі тыпу „у ліцвякі”, „ліцвяковыя”, „нямецкая дымка”, „нямецкі ўзор”, „немцамі накідаць”, „віленкі”. Якім чынам гэты сімвал высокай замежнай культуры папаў пад беларускую сялянскую страху таксама можна даведацца са згаданай кніжкі. Пасля распаду мануфактур і цэхаў рамеснікі перасяліліся менавіта пад вясковыя стрэхі і ў мястэчкі. Там у памочнікі наймалі простых сялян. Іх вытворчасць карысталася папулярнасцю сярод заможных аднавяскоўцаў, шляхты і землеўладальнікаў.

Двухасноўнае ткацтва, як і іншыя варыянты народнай тэкстылі, аснаваныя на этнічнай ментальнасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF