Ніва № 18 (3025), 4 мая 2014 г.

У пошуках працы і хлеба

Міхал МІНЦЭВІЧ

Арлянскай гміне з часу, калі Орля перастала быць індустрыяльным пасёлкам, утрымоўваецца беспрацоўе — больш за сто асоб зарэгістраваных у бельскай Павятовай управе працы (ПУП) і шмат больш незарэгістраваных. Можна сказаць, што кожны пяты-сёмы працаздольны жыхар гміны беспрацоўны; у іх ліку ёсць і землеўладальнікі.

Здаецца мне, што ўладкаваныя на працу, асабліва ва ўладных установах, не ўмеюць ці не хочуць шчыра ўнікнуць у праблемы беспрацоўных і ў агульнасці трымаюцца меркавання, што „беспрацоўе ў гміне невялікае, а калі хто хоча, то працу знойдзе”. Як кажуць у народзе: сыты галоднаму не спачувае.

А праўда такая, што нямногія атрымліваюць з ПУП выгадную сабе прапанову працы, каб ёю пакарыстацца. Дайшло да таго, што ў ліку зарэгістраваных беспрацоўных многія рэгіструюцца дзеля атрымання медыцынскай страхоўкі. Гэта павінна задавальняць самую ўправу працы ды павінна цешыць і гмінную ўправу, бо калі чалавек застрахаваны, тады гміне не трэба, у выпадку неабходнасці, забяспечваць яго медыцынскай паслугай.

Чаму беспрацоўныя не карыстаюцца прапановамі працы з ПУП, чаму шмат асоб зусім перастала там рэгістравацца? Калі, напрыклад, трапляецца прапанова працаўладкавання, дык беспрацоўны — а ён найчасцей чалавек небагаты — не мае свайго аўтамабіля, каб на працу ў Бельск ці далей заехаць, бо аўтобусаў зараз нямнога ды курсіруюць яны ў нязручных гадзінах.

І чарговая справа. Шмат беспрацоўных асоб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF