Ніва № 18 (3025), 4 мая 2014 г.

Гармонія дае свабоду

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Размова з 33-гадовым Максімам Шуміліным, адным з самых цікавых фатографаў у Беларусі, таксама мінскім ды-джэем.

Мацей Халадоўскі: — Чаму Ты кінуў журналістыку?

Максім Шумілін: — Адказ просты: паўнутраным становішчы я не журналіст. Я паступіў на журфак. Мне здавалася тады, што гэта маё. Потым я працаваў год у гэтай прафесіі, і слава Богу, у гэты час я зразумеў, што гэта цалкам не мая прафесія.

— Але што менавіта зразумеў?

— Тое, што я не графаман і не ўмею пісаць у масавым маштабе. У той жа час я люблю пісаць, але з упорам на невялікія, больш паэтычныя формы. Журналістыка з’яўляецца найперш логікай у любой яе праяве, ці гэта журналістыка інфармацыйная, ці публіцыстычная. Я зразумеў, што я аддаю перавагу паэзіі, чым інфармацыі і журналістыцы.

— Ну і што, Ты пачаў пісаць вершы?

— Не, але я проста не мог унутрана справіцца з журналістыкай.

— І адтуль фатаграфія?

— Ну, так. Найперш, у 2003 годзе, я трапіў на стажыроўку ў рэспубліканскую газету „Экспресс Новости», у якой працаваў год пасля журфака. На шчасце, гэта была незалежная газета. Там прыйшлося мне заняцца прэсавай фатаграфіяй, фотаілюстрацыямі да тэкстаў і інтэрв’ю. Гэта мне вельмі спатрэбілася ў працы з фатаграфаваннем людзей, для таго як да іх падысці, падрыхтаваць іх для фатаграфіі. На журфаку мы таксама займаліся фатаграфіяй — чорна-белай. Тады не было лічбавых камер. Раней я здымкі распрацоўваў разам з маім дзедкам пад чырвонай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF