Ніва № 18 (3025), 4 мая 2014 г.

Селядзец у пасланні

Міраслаў ГРЫКА

Зварот да нацыі, прамоўлены кіраўніком дзяржавы, гэта не абы-што. Няма там легкадумнага зместу — ён па азначэнні ўрачысты і змястоўны. Кожнае слова мае ў ім важнасць і значнасць. Выказваецца праз яго сур’ёзнасць дзяржавы, яе палітычная філасофія, глыбокая грамадская рэфлексія, значны каментар да важкіх падзей, клопат пра дабрабыт грамадзян; спадзяванні, аптымізм. Таму нельга недаацэньваць штогадовага паслання, якое ў апошнія дні абвясціў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Акрамя пабочных сюжэтаў, такіх як бягучы вельмі добры стан дзяржавы, відныя эканамічныя поспехі краіны, сацыяльная задаволенасць і г.д., галоўнай тэмай гэтай прамовы быў, перш за ўсё, шчыры клопат пра будучыню Беларусі. Драматычны маштаб прэзідэнцкага хвалявання паказваюць змешчаныя ў пасланні пытанні, накіраваныя — вось, звярніце ўвагу — ужо не да нацыі, а да кожнага прысаромленага (спадзяюся!) беларуса паасобку: «Чаму ты нанач жарэш бульбу з мясам? Як ты будзеш спаць? Не еж мяса, еж селядца!»

Я прызнаюся, што і мяне турбуе праблема гіганцкага абжорства беларусаў. У канцы ж гэта нашы бліжэйшыя суседзі. Тым не менш, у кантэксце эканамічнага поспеху і росту дабрабыту, як намякнуў у сваім пасланні прэзідэнт, іх распушчанасць мяне не здзіўляе. Аналагічна вялі сябе немцы пасля 1873 года, калі перамаглі Францыю. Як пісаў летапісец, дзякуючы астранамічным кантрыбуцыям, накладзеным на тых, хто прайграў і па галодных гадах вайны, нямецкі народ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF