Ніва № 18 (3025), 4 мая 2014 г.

Дурман прапаганды

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Усё маё пакаленне дзяржава хацела і ўсяляк імкнулася зрабіць савецкімі людзьмі. З дзяцінства мы верылі ў святасць кучаравага хлопчыка Валодзі Ульянава і ў ідэалы „Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі”, якую гэты вырасшы „чалавечышча” Ульянаў-Ленін здзейсніў. Мы былі перакананы, што больш справядлівай і добрай дзяржавы, чым Савецкі Саюз няма і не можа быць нідзе на свеце, мы верылі, што жыхары афрыканскіх краін хочуць будаваць сацыялізм, а праклятыя капіталісты ім гэтага не даюць.

Добра памятаю свае перажыванні, калі памёр Леанід Брэжнеў. Мне, тады 15-гадоваму юнаку, гэта здавалася сапраўднай катастрофай. Карыкатурнага Ільіча асабіста было неяк не шкада, але думалася, што неўзабаве пачнецца сусветная вайна, бо Брэжнеў быў менавіта такім вялікім чалавекам, які трымаў мір на планеце Зямля. І цяпер без яго дакладна ўсё рухне, абрынецца, паляціць у бездань апакаліпсісу. Але ішлі дні, а канец свету нешта не наступаў. Прыблізна ў гэты час у мяне з’явіўся радыёпрымач „Океан”, у якім можна было „вылавіць” „Голас Амерыкі”. Атрыманне альтэрнатыўнай інфармацыі дзейнічала хутка. Імклівы зыход у нябыт іншых крамлёўскіх старцаў-правадыроў — Юрыя Андропава і Канстанціна Чарненкі ўспрымаўся ўжо зусім па-іншаму — хутчэй з абыякавасцю і сумнай іроніяй.

Канчаткова савецкім чалавекам я перастаў быць у савецкім войску. Гэта быў такі тэатр абсурду, дзе ў гратэскавым стылі была канцэнтравана ўся фальшывая сутнасць „союза (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF