Ніва № 18 (3025), 4 мая 2014 г.

Сантымент да школы вялікі

Аляксей МАРОЗ

Размова з Яўгенам Сачко, дырэктарам Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Анатолем Ахрыцюком, старшынёй управы аргкамітэта ІІІ З’езда выпускнікоў Гайнаўскага белліцэя, былым бургамістрам Гайнаўкі.

— Дзейнасць Гайнаўскага белліцэя лічыцца з 1949 года, калі была створана адукацыйная ўстанова «Падставовая школа і Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы». ІІ з’езд выпускнікоў адбыўся ў 2000 годзе, калі адзначаўся юбілей 50-годдзя дзейнасці школы. Хто выступіў з ідэяй ІІІ З’езда, прымеркаванага да 65-годдзя школы?

Анатоль Ахрыцюк — Мы, выпускнікі, ужо здаўна гаварылі, што добра было б наладзіць чарговы з’езд, спаткацца і паразмаўляць. Дырэктар Яўген Сачко з ахвотай прыняў нашу ініцыятыву і мы вырашылі сарганізаваць трэці з’езд напрыканцы гэтага школьнага года.

Яўген Сачко — Прапановы арганізаваць з’езд паяўляліся здаўна. Анатоль Ахрыцюк, які арганізаваў папярэднія з’езды, выступіў з афіцыйнай прапановай наладзіць ІІІ З’езд выпускнікоў нашага белліцэя і завязаўся аргкамітэт з’езда.

— Ці многа выпускнікоў белліцэя ахвотных арганізаваць з’езд?

Анатоль Ахрыцюк — У аргкамітэт з’езда ўвайшло каля 25 асоб, з чаго 6 чалавек мы выбралі ў прэзідыум камітэта. Гэта тыя асобы, што ладзілі папярэднія з’езды, і малодшыя.

— Афіцыйная частка з’езда пачнецца 31 мая, у дзесяць гадзін, у спартыўнай зале белліцэя. Што прапануеце яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF