Ніва № 17 (3024), 27 красавіка 2014 г.

Нашы ліцэі і мы (1)

Васіль САКОЎСКІ

Маю на ўвазе Бельскі і Гайнаўскі беларускія ліцэі. Хаця ў сваёй даволі доўгай гісторыі па-розаму яны афіцыйна называліся, але ў народзе іх заўсёды называлі беларускімі ліцэямі. І так называць іх будзем тут. З імі шчыльна пераплятаецца амаль уся мая біяграфія.

У 1952 годзе я паступіў у Бельскі ліцэй і ў 1956 годзе я закончыў яго. У 1963 годзе распачаў сваю першую працу ў Гайнаўскім ліцэі і пасля трыццаці пяці гадоў бесперапыннай працы ў ліцэі, адышоў на пенсію. Пасля выхаду на пенсію не парываю сувязі з абодвума ліцэямі, бо кожны год, напрыклад, удзельнічаю ў камісіях па правядзенню алімпіяд беларускай мовы і літаратуры. Сёлетняя з’яўляецца ўжо дваццатай па ліку. Праводзіцца яна ў Бельскім і Гайнаўскім ліцэях і асноўнымі ўдзельнікамі іх з’яўляюцца вучні і настаўнікі гэтых жа школ. Так што я — можна сказаць — зросся з абодвума ліцэямі і магу пра іх многа расказаць. І параўнаць, якімі яны спачатку былі, і якімі цяпер з’яўляюцца, а таксама, якімі мы, тутэйшыя беларусы, раней былі, і якія адбыліся ў нас змены. Бо гэтыя ліцэі — проста дарожная карта нашага тутэйшага бытавання.

Пры такой нагодзе варта, думаю, яшчэ раз прыпомніць, што здабыванне ведаў, навукі майму пакаленню, пераважна выхадцам з нашых вёсак, давалася ой як нялёгка. Пачынаў я навуку ў пачатковай школе ў Пасынках, бо ў нашых Піліпках школы тады не было. Цяпер ужо і пасынскай школы няма. Вучыліся тады ў гэтай школе дзеці і моладзь аж з васьмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF