Ніва № 17 (3024), 27 красавіка 2014 г.

Мікалай Янчук і Корніца

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Вікіпедыя: „Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1885). У 1889-1903 сакратар аддзялення этнаграфіі [Імператарскага] Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце, з 1901 стваральнік і кіраўнік Музычна-этнаграфічнай камісіі пры ім. Адзін з заснавальнікаў часопіса „Эгнографическое обозрение”, дзе друкавалася шмат беларускіх матэрыялаў. Пасля 1917 чытаў курс беларускай і ўкраінскай літаратур у Маскоўскім універсітэце, удзельнічаў у рабоце камісіі па арганізацыі Беларускага ўніверсітэта, у 1921 прафесар кафедры беларускай літаратуры і этнаграфіі БДУ. У 1918-21 член Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве, супрацоўнічаў з Беларускім нацыянальным камісарыятам і Беларускім пададдзелам аддзела асветы нацыянальных меншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР. Вывучаў побыт і народную творчасць усходніх славян. Даследаваў беларускі, літоўскі, польскі, рускі, украінскі музычны фальклор. Матэрыялы экспедыцыі ў Мінскую губерню (у 1886) друкаваў у газеце „Минский вестник” (1886-87) і навуковых выданнях. Збіраў і апрацоўваў беларускі музычны фальклор. Аўтар музычна- фалькларыстычных прац „Маларускае вяселле ў Корніцкай парафіі Канстанцінаўскага павета Сядлецкай губерні” (1886), „Па Мінскай губерні” (1889), працы па антрапалогіі „Некаторыя дадзеныя да пытання аб антрапалагічным тыпе беларусаў” (1890), апрацовак народных песень, рэдактар музычна-фальклорных зборнікаў. Цікавіўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF