Ніва № 17 (3024), 27 красавіка 2014 г.

Бельск на выдатна!

Аляксей МАРОЗ

Вучні Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім імя Яраслава Кастыцэвіча ў бягучым школьным годзе дабіліся поспехаў у прадметных конкурсах. Перамагалі яны ў дэкламатарскіх і мастацкіх конкурсах ды спартыўных спаборніцтвах, дабіваюцца таксама добрых вынікаў у вучобе. Бацькі ахвотна пасылаюць дашкольнікаў у бельскую «тройку», а навучанне роднай беларускай мове з’яўляецца козырам школы. Нават прыезджыя пасылаюць сваіх дзетак у школу з дадатковым навучаннем беларускай мовы па прычыне высокага ўзроўню навучання. У «тройцы» плануецца арганізаваць пяць першых класаў падставовай школы, што пацвярджае добры імідж школы ў грамадстве.

— У нашай школе дзейнічаюць кружкі зацікаўленняў, у рамках якіх настаўнікі рыхтуюць вучняў да конкурсаў. У выніку дабіваюцца яны поспехаў. Відаць вялікую ангажаванасць настаўнікаў у падрыхтоўку вучняў да прадметных конкурсаў. Дзеткі і моладзь займаліся на пазаўрочных занятках і практычна кожны дзень у час зімніх канікулаў настаўнікі працавалі ў школе з удзельнікамі конкурсаў. Канешне, поспехаў дабіваюцца толькі здольныя вучні, якія многа працуюць. Думаю, што так, як і ў мінулых гадах, нашы школьнікі і гімназісты здабылі найбольш званняў лаўрэата ваяводскага прадметнага конкурсу як у маштабе горада Бельска, так і ў маштабе Бельскага павета, — сказала дырэктар «тройкі» Яўгенія Васілюк. — Нядаўна першакласнікі пад наглядам настаўніц Анеты Артэмюк і Аліны Сахарэвіч, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF